У панядзелак 28 кастрычніка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні чэшскага спевака Карэла Гота;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Дасіцна О’Хэлларна;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Con Tempo»: творчасць беларускага кампазітара Уладзіміра Будніка;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы нямецкай групы «Арабескі»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка да фільма МікаДжэксана «Целаахоўнік»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы твораў Андрэя Мдывані, Ігара Лучанка, Уладзіміра Солтана;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы іспанскага кампазітара Хаакіна Радрыга;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Першая скрыпічная саната Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага саксафаніста, флейтыста і кампазітара Грэга Абейта;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук . Госця – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, педагог, перакладчыца, празаік, паэтэса Валянціна Драбышэўская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: музыка італьянскага скрыпача і кампазітара 18 ст. П’етра Лакатэлі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Пятай сімфоніі народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт нямецкага вакаліста і акцёра Луца-Графа Ульбрыха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя пра сонечныя фарбы»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: Трэцяя сімфонія Чайкоўскага.
У праграме магчымы змены.