Анонс перадач 30 кастрычніка

У сераду 30 кастрычніка заставайцеся з каналам «Культура»!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага аўтара і выканаўцы ў жанры «дарк-кабарэ» Вальтэра;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Юнацкая сімфонія» і сімфанічная паэма «Востраў мёртвых» кампазітара Сяргея Рахманінава;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: класіка французскага шансону Сальваторэ Адамо;

 

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы віяланчэлісткі Ціны Го;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра народныя традыцыі свята Дзяды;

 

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць савецкага кампазітара Ісака Шварца;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі Джэры Голдсміта да стужак «Казярог-1» і «Планета малпаў»;

 

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы заслужаных артыстак Беларусі Марыі Адамейка і Ганны Аўдзеенка;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста-віртуоза 19 ст. Сігізмунда Тальберга;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана народным артыстам СССР Віргіліусу Нарэйку і Таццяне Шмыга;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага трубача Біла Бэры;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – галоўны захавальнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» Анатоль Рак;

 

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы італьянскага спевака Пупа;

 

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча прагучаць песні Ігара Лучанка, Ядвігі Паплаўскай, Уладзіміра Будніка, Аляксандра Ціхановіча і Уладзіміра Ткачэнкі;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста і кампазітара Філіпа Гласа.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.