Анонс праграм на 6 мая

05.05.2020

У сераду, 6 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Хуліа Іглесіяса;
- у 02:00 – музыку Яўгена Святланава;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з запісаў лютніста Уладзіміра Вавілава, спявачкі Наталі Штуцман, а таксама скрыпача Ігара Бязроднага;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Ганны Нятрэбка;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці эфіру – мастакі Мікалай Апіёк і Уладзімір Уродніч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Басанова”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Пра опернае мастацтва Станіслава манюшкі”;
- у 15:30 – фрагменты фартэпіяннага цыкла Льва Абеліёвіча “Фрэскі”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і блогерам Крысцінай Джунько;
- у 17:30 – запісы скрыпача Дэвіда Гарэта;
- у 19:00 – запісы спявачкі з Малдовы Веты Гімпу-Мунцяну і брытанскага спевака, гітарыста Марціна Сімпсана, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вавёрачку і яе сяброў;
- у 21:10 – песні ў выкананні Адрыяна Чэлентана;
- у 22:15 – фрагменты опер Пятра Чайкоўскага, Уладзіміра Солтана і Сяргея Картэса;
- у 23:30 – запісы Пола Робсана.