Анонс праграм на 8 мая

07.05.2020 

У перадсвяточную пятніцу, 8 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Булата Акуджавы;
- у 02:00 – старонкі балета Андрэя Эшпая “Ангара”;
- у 06:10 – творчасць Мацвея Блантэра;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Уладзіміра Алоўнікава, Уладзіміра Дарохіна і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – творы Арканджэла Карэлі;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Святочны выпуск да 75-годдзя Вялікай Перамогі, 95-годдзя Беларускага радыё і Дня радыё, што святкуецца 7 мая;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Эдуарда Міцуля”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Тэма: “Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (да 75-годдзя Вялікай Перамогі);
- у 15:30 – камерна-інструментальныя творы Віктара Кісцяня;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Літарынка”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і аўтарам музыкі і выканаўцам з Пінска Віктарам Мяцельскім;
- у 17:30 – творы Іагана Себасцьяна Баха, Георга Фрыдрыха Гендэля і Алесандра Марчэла ў выкананні гітарыста Джона Уільямса;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra з твораў Мелікса Мендэльсона і Рыхарда Штрауса, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як Мікіта быў каровай”;
- у 21:10 – творы амерыканскага аўтара Білі Джоэла;
- у 22:15 – музыку Пятра Чайкоўскага;
- у 23:30 – запісы гурта Bee Gees.