Анонс праграм на 19 мая

18.05.2020 

Запрашаем у аўторак, 19 мая, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы спявачкі Доны Самер;
- у 02:00 – музычныя творы Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – запісы Ружэны Сікора і Эміля Гараўца;
- у 09:00 – музыку Пятра Чайкоўскага, Льва Абеліёвіча, а таксама запісы Віктара Чарнабаева;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Хасэ Карэраса, Лучана Павароці і Пласіда Дамінга;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Непрыручанае слова”. Творчымі шляхамі паэтэсы Яўгеніі Янішчыц”. Госця студыі – літаратуразнаўца Тамара Нуждзіна;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Цягнікі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Foal”;
- у 15:30 – мелодыі Антоніа Вівальдзі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Дэбют”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і намеснікам дырэктара Ліцэя БДУ па выхаваўчай рабоце Іванам Тапчыем;
- у 17:30 – “Добра тэмпераваны клавір” у выкананні Андрэя Валконскага;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Boscareccia, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – спевы Грэйс Джонс;
- у 22:15 – творчасць Клінта Мэнсэла;
- у 23:30 – сімфонію № 3 Франца Шуберта.