Анонс праграм на 26 мая

25.05.2020 

Запрашаем у аўторак, 26 мая, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – музычныя творы мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;
- у 06:10 – песні савецкай эстрады;
- у 09:00 – музыку Эдварда Грыга, Галіны Гарэлавай, запісы Беверлі Сілз;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – запісы Марыа Ланца, Элізабэт Шварцкопф, Алены Абразцовай, Юрыя Ведзянеева;
- у 12:15 і паўторам у 18:15– “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 60-годдзя Андрэя Душачкіна”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Старадаўнія творы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Спявачка Сюзан Вега”;
- у 15:30 – архіўныя запісы джаз-аркестра БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера (да 110-годдзя з дня нараджэння музыканта);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Дэбют”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Дэбют” Маргарытай Латышкевіч;
- у 17:30 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 19:00 – канцэрт Базэльскага камернага аркестра, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы заслужанага артыста Беларусі Леаніда Барткевіча;
- у 22:15 – творчасць польскага кампазітара Караля Шыманоўскага;
- у 23:30 – Канцэрт ля мінор для фартэпіяна з аркестрам Эдварда Грыга.