Анонс праграм на 26 мая

26.05.2020 

У сераду, 27 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – мелодыі замежнай эстрады апошніх дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – “Рэквіем” Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – музычныя творы паэта-песенніка Льва Ашаніна;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з запісамі Нагімы Галеевай, Аляксандра Крамко, музыкай Каміля Сен-Санса і Сяргея Пракоф’ева;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Хуана Дыега Флорэса і Джаан Сазерлэнд;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар Канстанцін Касцючэнка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Арфа”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Канстанціна Горскага”;
- у 15:30 – мазуркі Аляксандра Скрабіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета цікаўных хлопчыкаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і спецыялістам Настассяй Чарамшынскай;
- у 17:30 – музыку італьянскага віяланчэліста і кампазітара Луіджы Бакерыні;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў этнакірмашу Womex, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра ваўкоў і Ахрэма, а таксама гісторыю пра Антоніка і кашаль;
- у 21:10 – творчасць расійскага акцёра і выканаўцы Алега Даля;
- у 22:15 – мелодыі Яна Давіда Голанда, Андрэя Мдывані і Уладзіміра Солтана;
- у 23:30 – запісы эстраднага аркестра Фауста Папеці.