Анонс праграм на 30-31 мая

29.05.2020

У суботу, 30 мая, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы джазавага піяніста Оскара Пітэрсана;
- у 02:00 – фартэпіянныя канцэрты Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – Дзясяты і Дваццаты фартэпіянны канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:15 – фрагмент радыёкампазіцыі “Сучаснасці і вечнасці мяжа” паводле вершаў Міхася Стральцова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: сустрэчу з паэтэсай Алай Чорнай;
- у 08:05 – канцэрт з удзелам ансамбля “Песняры”;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: выданні да 550-годдзя набыцця Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра;
- у 09:20 – запісы арганіста Алега Янчанкі;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Лізаветы Палеес;
- у 10:05 – радыёвандроўку ў Хойнікі;
- у 10:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Закон вечнасці” па рамане Надара Думбадзе (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама апавяданне Генадзя Ланеўскага “На беразе Свіслачы”;
- у 12:05 – гаворку з кіраўніком Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага таварыства “Аястан” Георгіем Егіазаранам;
- у 12:30 – запісы Міхася Забэйды-Суміцкага;
- у 13:00 – сустрэчу з мастацкім кіраўніком і дырыжорам сімфанічнага аркестра Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі, дырыжорам Музычнага тэатра Беларусі Мікалаем Макарэвічам;
- у 14:05 – канцэрт Gottingen Festival Orchestra, а таксама запісы соўл-спявачкі Глэдзіс Найт;
- у 16:15 – фальклор Панямоння;
- у 17:00 – сустрэчу з паэтэсай, рэжысёрам, актрысай і бардам Таццянай Жылінскай;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Вахтанга Кікабідзе;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: оперу Джакама Пучыні “Багема”, запісаную ў студзені ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Вольгі Кармухінай;
- у 21:30 – навелу Святланы Магілёўчык “Вецер чужыны заўсёды халодны”;
- у 22:00 – музыку Франсіса Пуленка;
- у 23:00 – творы Аляксандра Глазунова.
 
У нядзелю, 31 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы піяніста Джэкі Тэрасона, спявачкі Касандры Уілсан, Эла дзі Меолы, Джона Маклафліна і Пака дэ Лусіі;
- у 06:10 – творы Райманда Паўлса;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю “Сучаснасці і вечнасці мяжа” паводле вершаў Міхася Стральцова (працяг);
- у 08:05 – фрагменты музычнай драмы Рыхарда Вагнера “Зігфрыд”;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навінак і штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – вакальныя творы Зіновія Бабія;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Лізаветы Палеес (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 11:15 – музыку Ёзефа Гайдна;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Сірыю і Егіпет;
- у 12:30 – рамансы і народныя песні з рэпертуару Марыі Гулегінай;
- у 13:00 – сустрэчу з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 14:05 – сімфоніі Ёзефа Гайдна і запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:15 – сустрэчу з музыказнаўцай, радыёжурналістам Таццянай Песнякевіч;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі (працяг);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – даследчык беларускай літаратуры Мікола Трус;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Аіды Вядзішчавай;
- у 19:00 – радыёспектакль “Прынцэса Турандот” паводле Карла Гоцы;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Лісу і Жураўля, а таксама гісторыю пра дзяўчынку Дзіву;
- у 21:10 – песні Джо Кокера;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Крэйдзіча “За небакраем нічога няма”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Зоркі”;
- у 23:00 – творы Пятра Чайкоўскага і Сяргея Рахманінава.
Наш сайт – www.radiokultura.by.