Анонс праграм на 15 чэрвеня

12.06.2020 

У панядзелак, 15 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага саксафаніста Фауста Папеці;
- у 06:10 – песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – Канцэрт для арфы з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця прамога эфіру – загадчык аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Таццяна Якушава (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Каверы вядомых сусветных песень па-беларуску”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно 1970-х гадоў”;
- у 15:30 – старонкі балета Андрэя Эшпая “Ангара”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і салістам Вялікага тэатра Беларусі Андрэем Сялюціным;
- у 17:30 – першы струнны квартэт Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Дэміса Русаса;
- у 22:15 – музыку Раберта Качапэлья;
- у 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Фа мажор Джорджа Гершвіна.