Анонс праграм на 18 чэрвеня

17.06.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 18 чэрвеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскага выканаўцы Кліфа Рычарда;
- у 02:00 – фартэпіянныя транскрыпцыі іатльянскага кампазітара, піяніста Феруча Бузоні;
- у 06:10 – песні ў выкананні зорак савецкай эстрады;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з запісамі Барыса Hубашкіна, музыкай Мікалая Рымскага-Корсакава і Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам” у выкананні Лікі Пташук;
- у 11:30 – Першы канцэрт для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – мастацтвазнавец, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Зіменка;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – эстрадныя п’есы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, апошнія старонкі твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і кінолагам Юліяй Тарсуновай;
- у 17:30 – запісы італьянскага тэнара Андрэя Бачэлі;
- у 19:00 – канцэрт Frankfurt Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” для маленькіх;
- у 21:10 – творчасць брытанскага музыканта Пола Макартні;
- у 22:15 – фрагменты оперы Яна Давіда Голанда “Агатка”;
- у 23:30 – песні ў выкананні гурта Placebo.