Анонс праграм на 19 чэрвеня

18.06.2020 

У пятніцу, 19 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Аляксандра Вярцінскага;
- у 02:00 – фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні ў выкананні аўстралійскага спевака і акцёра Джэйсана Донавана;
- у 09:00 – мелодыі Жака Афенбаха, Мікаэла Тарывердыева, Ігара Стравінскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – канцоны Джавані Габрыэлі;
- у 12:15 і ў паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць эфіру – загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат культуралогіі, дацэнт Вячаслаў Калацэй;
- у 14:05 і ў 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Міхась Забэйда-Суміцкі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Значэнне багацця моўных выразных сродкаў у літаратуры”;
- у 15:30 – аранжыроўкі і аўтарскія творы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з выбранымі старонкамі твора Таццяны Барысюк “12 подзвігаў пацучыхі Дусі”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і яе гасцямі;
- у 17:30 – Санату № 32 до мінор Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт бельгійскага ансамбля старадаўняй музыкі Vox Luminis, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Вучоны кот”;
- у 21:10 – творчасць паэта-песенніка Роберта Раждзественскага;
- у 22:15 – Сімфонію до мінор Сяргея Танеева ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра імя Пятра Чайкоўскага;
- у 23:30 – запісы Уладзіміра Трошына.