Анонс праграм на 22 чэрвеня

19.06.2020 

У панядзелак, 22 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы цыганскіх выканаўцаў;
- у 09:00 – выбраныя творы Яўгена Паплаўскага, запісы Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, а таксама Аляксандра Пірагова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – творы Іагана Себасцьяна Баха з рэпертуару Таццяны Старчанка;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць прамога эфіру – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Экалогія”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно 1970-х гадоў” (працяг);
- у 15:30 – Пятую і Трэцюю санаты опуса дзясятага Карла Марыі фон Вэбера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і спеваком з псеўданімам IVAN;
- у 17:30 – Другі струнны квартэт Аляксандра Барадзіна;
- у 19:00 – канцэрт MDR Radio Symphony Orchestra, MDR Radio Chorus з творамі Арва Пярта і Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра мышанят”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Валерыя Залатухіна;
- у 22:15 – музыку Ханса Цымера;
- у 23:30 – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам мі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта.