Анонс праграм на 24 чэрвеня

23.06.2020 

У сераду, 24 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы франкамоўнай спявачкі Лары Фабіян;
- у 02:00 – мелодыі Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Веселые ребята”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў прачытанні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Маквалы Касрашвілі і Лучана Павароці;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць – дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел Сапоцька;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Мюзет”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Яна Тарасевіча” (працяг);
- у 15:30 – канцэртныя п’есы Карла Марыі фон Вэбера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Таццяны Барысюк “12 подзвігаў пацучыхі Дусі”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і баяністам Міхаілам Валчковым;
- у 17:30 – музыку Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – канцэрт спявачкі Элен Блум і ансамбля скрыпача Харальда Хаўгарда (Данія), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Зайчыка Пагуляйчыка;
- у 21:10 – творчасць Джорджа Майкла;
- у 23:30 – песні ў выкананні Валерыя Меладзе.