Анонс праграм на 25 чэрвеня

24.06.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 25 чэрвеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака і кампазітара Стыві Уандэра;
- у 02:00 – фрагменты альбома шатландскага спевака і кампазітара Браяна О’Хары “Плынь”;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ружэны Сікоры і Эміля Гораўца;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з мелодый Эйтара Віла-Лобаса, Аляксандра Скрабіна, Пятра Падкавырава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – “Камерная сімфонія” Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – фатограф і журналіст Ядвіга Адамчык;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “115-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – танцавальныя п’есы сям’і Штраусаў з рэпертуару аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы пра лета ў прачытанні самых маленькіх, першыя старонкі казкі Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ), рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько, заснавальніцай народнага клуба “Жывіца” Ірынай Карнавухавай і кампазітарам, аранжыроўшчыкам Дзмітрыем Сушко;
- у 17:30 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт Dresden Staatskapelle, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра чарапаху” (частка 1);
- у 21:10 – калекцыя французскай музыкі;
- у 22:15 – фрагменты опер рускіх і беларускіх кампазітараў;
- у 23:30 – запісы Рэя Чарльза.