Анонс праграм на 2 ліпеня

01.07.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 2 ліпеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Бары Уайта;
- у 02:00 – мелодыі французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;
- у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давіда Тухманава;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з мелодый Крыстафа Вілібальда Глюка, Пятра Чайкоўскага, Віктара Капыцько;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – Другі канцэрт Нікало Паганіні;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – фатограф і выкладчык Сяргей Піліповіч;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Музыка Пятра Чайкоўскага ў джазавых апрацоўках”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – інструментальная музыка беларускага кампазітара Віктара Кісцяня;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі казкі Уладзіміра Ліпскага “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ), рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Дэбют”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і скрыпачкай Анастасіяй Ясінскай;
- у 17:30 – фрагменты зборніка п’ес “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт Oslo Philharmonic, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як прыдумалі гульню?”;
- у 21:10 – калекцыя песень гурта Queen;
- у 22:15 – музыка ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Мікалая Някрасава;
- у 23:30 – запісы групы “Ночные снайперы”.