Анонс праграм на 6 ліпеня

02.07.2020 

У панядзелак, 6 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскіх кампазітараў-аранжыроўшчыкаў і музыкантаў, сярод якіх – Дэйв Брубек, Куінсі Джонс, Гары Конік;
- у 06:10 – творчасць азіяцкіх спевакоў;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Роберта Шумана, Мікалая Рымскага-Корсакава, Віктара Помазава і спевы Тамары Сіняўскай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета”;
- у 11:30 – Квартэт для фартэпіяна, скрыпкі, альта і віяланчэлі Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці прамога эфіру – супрацоўнікі Беларускага радыё Галіна Шаблінская і Алег Вінярскі. Гаворка пра новы радыёспектакль “Найдорф” на Першым нацыянальным канале;
- у 14:05 і 23:00 – ПРЭМ’ЕРУ: першыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Шэдэўры пра лета”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно” (працяг);
- у 15:30 – старонкі балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і супрацоўнікамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандрам Паршанковым і Віктарам Свяклой;
- у 17:30 – фрагмент “Урачыстай месы ў гонар Святой Цэцыліі” Шарля Гуно;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ: фінал нацыянальнага адбору на Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск 2020”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра алфавіт;
- у 21:10 – песні ў выкананні легендарнай рок-групы Scorpions;
- у 22:15 – запісы канадскага джазавага піяніста і кампазітара Оскара Пітэрсана;
- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона.