Анонс праграм на 8 ліпеня

07.07.2020 

У сераду, 8 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Ціны Цёрнер;
- у 02:00 – сюіты Атарына Рэспігі;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканца Тома Уэйтса;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Фрыдрыха Флотава, Сяргея Рахманінава, Барыса Чайкоўскага і Густава Малера;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў прачытанні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – мелодыі Антонія Генрыка і Мацея Радзівілаў ;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць – скульптар Сяргей Бандарэнка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Зоркі”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Творчасць Міколы Равенскага” (перадача другая, якая завяршае цыкл праграм В. Скорабагатава);
- у 15:30 – вальсы і экспромты Аляксандра Скрабіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Сержа Мінскевіча “Чорная закавыка”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і стылістам Марыяй Раманавай;
- у 17:30 – Струнны квартэт Фа мажор Марыса Равеля;
- у 19:00 – канцэрт партугальскай выканаўцы песень фада Аны Моўры, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра каваля і трох яго сыноў;
- у 21:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Джэніфер Лопес;
- у 22:15 – запісы расійскай спявачкі Алены Абразцовай;
- у 23:30 – песні ў выкананні французскай спявачкі Даліды.