Анонс праграм на 9 ліпеня

08.07.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 9 ліпеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Тэльмы Х’юстан;
- у 02:00 – мелодыі кампазітараў Франсуа Дэўена і Карла Марыі фон Вэбера;
- у 06:10 – рэгтаймы Скота Джопліна;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з мелодый Пятра Чайкоўскага і Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – фрагмент Вялікай сімфоніі до мажор Франца Шуберта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – гісторык Антон Дзянісаў;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Апрацоўкі класікі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – скрыпічныя творы Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай з рэпертуару Льва Гарэліка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Сержа Мінскевіча “Чорная закавыка”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і кінолагам Юліяй Тарсуновай;
- у 17:30 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – канцэрт Swedish Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра жалейку” (частка 1);
- у 21:10 – калекцыя песень амерыканскага музыканта Таджа Махала;
- у 22:15 – запісы піяніста Рудольфа Керэра;
- у 23:30 – песні ў выкананні біт-квартэта “Секрет”.