Анонс праграм на 13 ліпеня

10.07.2020 

У панядзелак, 13 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Франсіса Пуленка, Сяргея Пракоф’ева, запісы Маргарыты Александровіч;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – фрагмент балета Арама Хачатурана “Гаянэ”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – даследчык беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Мікола Мікуліч;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць “каралевы блюза” Кокі Тэйлар”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно” (працяг);
- у 15:30 – творы Антонія Генрыка і Соф’і Радзівілаў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і піяністкай Таццянай Старчанка;
- у 17:30 – Восьмую сімфонію Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай і салістаў, запісаны ў 2017 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Каток, пеўнік і ліска”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
- у 22:15 – запісы неапалітанскага кампазітара і піяніста Бруна Бавота;
- у 23:30 – Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса.