Анонс праграм на 14 ліпеня

13.07.2020 

Запрашаем у аўторак, 14 ліпеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Джудзі Гарланд з фільмаў 1930–1940 гадоў;
- у 02:00 – творы Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – запісы Рыкі Марціна;
- у 09:00 – музыку Ігара Стравінскага, Эрыка Саці і Вольгі Падгайскай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – запісы спевакоў Івана Краснадубскага, Сяргея Лемешава, Джаан Сазерленд;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця эфіру – журналіст, пісьменніца, крытык Таццяна Мушынская;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Еўрадыска”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Liars”;
- у 15:30 – запісы аркестра Фауста Папеці;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Анатоля Бутэвіча “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і стваральніцай “Скарбонкі гульняў” Наталляй Галко;
- у 17:30 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – “Урачыстую месу” Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як пан Клякса адмяніў ветлівасць”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Карэла Гота;
- у 22:15 – творчасць Леанарда Бернстайна;
- у 23:30 – музыку Антона Арэнскага да драмы “Бахчысарайскі фантан”.