Анонс праграм на 15 ліпеня

14.07.2020 

У сераду, 15 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага акцёра і шансанье Шарля Азнавура;
- у 02:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанца Кліфа Рычарда;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Уладзіміра Алоўнікава, Георга Тэлемана, Сяргея Рахманінава, Віктара Капыцько;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Віргіліуса Нарэйкі, Тамары Сіняўскай;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць – скульптар Максім Пятруль;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Стыль ду-воп”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з удзелам доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай (спецыяльны праект канала “Культура” да 95-годдзя Беларускага радыё з удзелам дзеячаў нацыянальнай культуры і навукі, якія супрацоўнічалі з намі);
- у 15:30 – запісы народнага артыста СССР Барыса Штокалава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Анатоля Бутэвіча “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і фатографам Марыяй Бялевіч;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Джузэпэ Тарэлі;
- у 19:00 – запісы трыа Але Мёлера, дуэта Вэст і Рыдвал, Мамаду Сэнэ і Бэрын Шахін, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дванаццаць братоў і іх прыгоды;
- у 21:10 – творчасць расійскага спевака Уладзіміра Макарава;
- у 22:15 – “Музыку на канале “Культура”, дзе паспрабуем стварыць вобраз фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”;
- у 23:30 – песні ў выкананні Лаймы Вайкуле.