Анонс праграм на 16 ліпеня

15.07.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 16 ліпеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы джазавай спявачкі Сары Воан;
- у 02:00 – запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даунс;
- у 06:10 – песні ў выкананні рок-групы “Браво”, ВІА “Веселые ребята”, “Ариэль”, “Земляне”, “Самоцветы”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з мелодый Эдзі Тырманд, Віктара Помазава, Іагана Себасцьяна Баха і Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – музыка Антона Арэнскага да драмы “Бахчысарайскі фантан”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – кіназнавец Максім Карпіцкі;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Бліскучыя выступленні айчынных і замежных музыкантаў”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – творы народнага артыста СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Анатоля Бутэвіча “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і ілюстратарам Янай Паддубскай;
- у 17:30 – творчасць аўстрыйскага кампазітара Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Мудрыя сны”;
- у 21:10 – калекцыя песень ансамбля Czerwone Gitary;
- у 22:15 – “Карміна Бурана” Карла Орфа;
- у 23:30 – песні ў выкананні Леаніда Агуціна.