Анонс праграм на 16 ліпеня

16.07.2020 

У пятніцу, 17 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы італьянца Паола Контэ;
- у 02:00 – Чацвёртую сімфонію Альфрэда Шнітке;
- у 06:10 – песні кампазітара Аркадзя Астроўскага;
- у 09:00 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава, Фрыдэрыка Шапэна, Франсіска Тарэгі, Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – Струнны квартэт Марыса Равэля;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – рэдактар, кіраўнік праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” Наталля Сіротка (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Развагі пра ўплыў твораў беларускіх аўтараў на сусветную літаратуру;
- у 15:30 – мелодыі Ніна Роты да фільмаў Федэрыка Феліні;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Літарынка”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Анатоля Бутэвіча “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – Фартэпіянны квартэт № 1 соль мінор Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – канцэрт Prague Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра ліпку і ненажэрную бабку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні італьянскай спявачкі і актрысы Мільвы;
- у 22:15 – фрагмент оперы Аляксея Рыбнікава “Юнона і Авось”;
- у 23:30 – запісы Алены Камбуравай.