Анонс праграм на 20 чэрвеня

17.07.2020 

У панядзелак, 20 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;

- у 06:10 – выбраныя кампазіцыі Ніно Катамадзе;

- у 09:00 – "Класіку раніцай";

- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;

- у 11:30 – Дзясяты канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта для двух фартэпіяна;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Магчымасці прэзентацыі мастацтва ў віртуальнай прасторы абмяркоўваем са старшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея, аўтарам віртуальных інтэрактыўных праектаў Алёнай Машчонак;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Карласа Сантаны”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка Эніа Марыконе”;
- у 15:30 – песні народнага артыста Расіі Юрыя Антонава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Наталляй Акінінай;
- у 17:30 – творы Арама Хачатурана і Эрыка Саці ў выкананні піяніста Жана Іва Цібадэ;
- у 19:00 – канцэртная праграма "Джо Дасэн. Вечнае каханне" Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Фінберга;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Шапачных спраў майстар”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Алега Анофрыева;
- у 22:15 – запісы нідэрландскага віланчэліста Антоніса Працінакіса;
- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа соль мінор Роберта Шумана.
Наш сайт – www.radiokultura.by.