Анонс праграм на 23 ліпеня

22.07.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 23 ліпеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы ф’южн-групы Brecker Brothers;
- у 02:00 – запісы ірландскага флейтыста Джэймса Гэлэўэя;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі з рэпертуару Валерыя Сюткіна;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Антона Брукнера, Галіны Гарэлавай і Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – Дваццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – кіназнавец, кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Касцюковіч;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Уладзіміра Дубоўкі і Алаізы Пашкевіч (Цёткі)”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – кінамелодыі Райманда Паўлса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і заснавальніцай праекта Sirin Zoo Ірынай Траяноўскай;
- у 17:30 – “Марская сімфонія” Ральфа Воан-Уільямса;
- у 19:00 – канцэрт сімфанічнага аркестра радыё Прагі, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чароўная машына”;
- у 21:10 – калекцыя песень Мірэй Мацье;
- у 22:15 – фрагменты канцэрта аркестра Вялікага тэатра Беларусі ў швейцарскім Салатурне;
- у 23:30 – песні расійскага гурта “Моральный кодекс”.