Анонс праграм на 24 ліпеня

23.07.2020 

У пятніцу, 24 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы зоркі французскай эстрады Мірэй Мацье;
- у 02:00 – сюіты Антона Рубінштэйна “Касцюміраваны баль”;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанца Робі Уільямса;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Мендэльсона, Каміля Сен-Санса, Іагана Себасцьяна Баха і Іагана Штрауса-сына;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – Восьмы фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госця эфіру – стваральнік і кіраўнік дзіцячага фальклорнага ансамбля “Калыханка” Ларыса Рыжкова;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на вершы Анатоля Астрэйкі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Тэма: “Творчасць Пятра Глебкі” (да 115-годдзя з дня нараджэння паэта);
- у 15:30 – музычныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Літарынка”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і старшынёй праўлення Міжнароднага дабрачыннага аб’яднання дамапогі бяздомным жывёлам “ЗааШанс” Вольгай Карпавай;
- у 17:30 – Струнны квартэт № 12 “Амерыканскі” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі InAlto, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як Мікола быў каровай”;
- у 21:10 – творы паэта-песенніка Міхаіла Матусоўскага;
- у 22:15 – музыку Джорджа Гершвіна;
- у 23:30 – запісы ВІА “Цветы”.