Анонс праграм на 27 ліпеня

24.07.2020 

У панядзелак, 27 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – танцавальную музыку фірмы “Мелодыя” розных гадоў;
- у 06:10 – запісы французскай актрысы і спявачкі Джульеты Грэко;
- у 09:00 – выбраныя творы Карла Марыі Вэбера, Аляксандра Барадзіна, Вячаслава Кузняцова і запісы Ільі Сільчукова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Сімфаньету” Леаша Яначака;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – загадчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ганна Нячай (да 45-годдзя ўстановы);
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Орнэта Коўлмана”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Мюзікл “Дуброўскі” як твор сучаснага беларускага мастацтва” (да 45-годдзя ўніверсітэта культуры і мастацтваў);
- у 15:30 – песні народнага артыста Расіі Юрыя Антонава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і баяністам Віталем Варанко;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Арцюра Анегера;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: канцэрт праекта “Маладая музыка Беларусі” з твораў Вольгі Падгайскай, запісаны ў ліпені 2020 года, а таксама трэкі калектыву Five-storey ensemble;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ванесы Парадзі;
- у 22:15 – запісы музыкі аўстралійскага кампазітара, піяніста Люка Говарда;
- у 23:30 – творы нямецкага скрыпача і кампазітара Людвіга Шпора.