Анонс праграм на 28 ліпеня

27.07.2020 

Запрашаем у аўторак, 28 ліпеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – кампазіцыі дуэта “Эшфард і Сімпсан”;
- у 02:00 – запісы нямецкага джазавага музыканта Клаўса Долдынгера, групы Passport і Канстанціна Векера;
- у 06:10 – кампазіцыі брытанскага спевака Тома Джонса;
- у 09:00 – музыку Ферэнца Ліста, Марыса Равеля, Клода Дэбюсі і Канстанціна Яськова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – запісы Мантсерат Кабалье, Лучана Павароці, Марыі Калас;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Юбілейны ракурс. Да 60-годдзя Андрэя Душачкіна”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі пра масты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Furniture”;
- у 15:30 – запісы народнай артысткі Расіі Жаны Бічэўскай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і шматдзетнай маці Галінай Нарынкінай, якая вядзе групу падтрымкі для бацькоў;
- у 17:30 – Чацвёртую сімфонію Антона Брукнера;
- у 19:00 – канцэрт Prague Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Падарожжа па казачным горадзе”;
- у 21:10 – творчасць кампазітара Аляксандра Колкера;
- у 22:15 – кінамузыку Уладзіміра Касма;
- у 23:30 – Санату № 7 до мінор для скрыпкі і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена.