Анонс праграм на 29 ліпеня

28.07.2020 

У сераду, 29 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Рыкі Марціна;
- у 02:00 – творы Эрнэста Шасона;
- у 06:10 – песні ў выкананні Ванесы Парадзі;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”: музыку Сяргея Картэса, Мікіса Тэадаракіса, запісы Лучана Павароці;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” – запісы Эліны Гаранча, Зураба Саткілавы;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць прамога эфіру – мастак-манументаліст Васіль Матусевіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі, звязаныя з арміяй”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з удзелам доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай (спецыяльны праект канала “Культура” да 95-годдзя Беларускага радыё з удзелам дзеячаў нацыянальнай культуры і навукі, якія супрацоўнічалі з намі);
- у 15:30 – традыцыйную беларускую музыку з рэпертуару ансамбля “Харошкі”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько, эстрадным спеваком Яўгенам Долічам і яго жонкай, журналістам Ганнай Доліч;
- у 17:30 – творы нямецкага кампазітара Іагана Пахельбеля;
- у 19:00 – запісы калектыву Eternal voyage, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Сарока, воўк і зайчаняткі”;
- у 21:10 – творчасць расійскага кампазітара Ігара Крутога;
- у 22:15 – рамансы Георгія Свірыдава;
- у 23:30 – песні ў выкананні савецкай групы “Синяя птица”.