Анонс праграм на 5 чэрвеня

04.06.2020 

У пятніцу, 5 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага піяніста Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – творы Антоніа Вівальдзі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Тыцыяна Фера;
- у 09:00 – мелодыі Іаганеса Брамса, Галіны Гарэлавай і Арама Хачатурана;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – рамансы і песні рускіх кампазітараў з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Аскольда Сухіна;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – дэкан факультэта завочнага навучання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Корсакава;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Летняя пятніца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Каго лічыць сучасным беларускім пісьменнікам”;
- у 15:30 – творы Мануэля дэ Фальі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета цікаўных хлопчыкаў”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і спявачкай, народнай артысткай Беларусі Наталляй Гайдай;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Фларана Шміта;
- у 19:00 – канцэрт City of Birmingham Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Незвычайныя лекі”;
- у 21:10 – творчасць Кені Джы;
- у 22:15 – літаратурна-музычную кампазіцыю “Песнапенні пра Еўфрасінню Полацкую”;
- у 23:30 – песні Булата Акуджавы.