Анонс праграм на 30 ліпеня

29.07.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 30 ліпеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Эвелін Лентон;
- у 02:00 – музычныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Астара П’яцолы;
- у 06:10 – кампазіцыі ВІА “Веселые ребята”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з мелодый Рыхарда Вагнера, Мікалая Рымскага-Корсакава, Іагана Себасцьяна Баха і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – Першы віяланчэльны канцэрт Карла Давыдава;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам і кіназнаўцай Вольгай Драчук;
- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”, прысвечаны Аляксандру Колкеру;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 15:30 – запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”, “Афіша”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і яе гасцямі;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена з рэпертуару аркестра St. Martyn in the fields;
- у 19:00 – канцэрт барочнага аркестра La Folia i ансамбля Polyharmonique, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Патапка”;
- у 21:10 – калекцыя песень Кейт Буш;
- у 22:15 – фрагменты сусветнай опернай спадчыны;
- у 23:30 – песні ў выкананні ВІА "Синяя птица".