Анонс праграм на 3 жніўня

31.07.2020 

У панядзелак, 3 жніўня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы рок-групы Smokie;
- у 06:10 – творчасць заходнегерманскай групы Silver Convention;
- у 09:00 – выбраныя творы Жака Афенбаха, Іагана Себасцьяна Баха і запісы Наталі Штуцман;
- у 11:00 і 20:30 – працяг паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – “Канцэртную музыку” Паўлю Хіндэміта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – кампазітар Вольга Падгайская;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Варыяцыі на тэму 24 капрыса Нікало Паганіні”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Творчасць украінскага секстэта “Пікардыйская тэрцыя”;
- у 15:30 – архіўныя запісы народнага артыста СССР Івана Казлоўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і салістам Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам Беларусі Уладзімірам Громавым;
- у 17:30 – творы кампазітара Морыца Машкоўскага;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: канцэрт праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Белтэлерадыёкампаніі “Майстры культуры – ветэранам” з твораў у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра дыназаўраў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Тоні Бенета;
- у 22:15 – запісы амерыканскага кампазітара і піяніста Чэда Лоўсана;
- у 23:30 – Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса.