Анонс праграм на 11 жніўня

10.08.2020 

Запрашаем у аўторак, 11 жніўня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы амерыканскага кампазітара Куінсі Джонса;

- у 02:00 – камерныя творы Роберта Шумана;

- у 06:10 – запісы замежнай эстрады мінулага;

- у 09:00 – музыку Галіны Гарэлавай, Антона Арэнскага, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;

- у 11:30 – запісы Юрыя Гарадзецкага, мелодыі Эрнеста Ванжуры, Напалеона Орды;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Слова кожнае мае свой шлях”. Госця студыі – артыстка Зінаіда Феакцістава;

- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Накцюрны ў папулярнай музыцы”;

- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам;

- у 15:30 – Пятую фартэпіянную санату Аляксандра Масалова; 

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і кіраўніком аддзела развіцця грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Карынай Салавей;

- у 17:30 – фрагменты “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні Андрэя Валконскага;

- у 19:00 – канцэрт японскага аркестра Yokohama Sinfonietta, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для маленькіх;

- у 21:10 – творчасць Sade;

- у 22:15 – музыку Бэні Андэрсана;

- у 23:30 – Санату № 7 рэ мажор опус 10 Людвіга ван Бетховена.