Анонс праграм на 14 жніўня

13.08.2020 

У пятніцу, 14 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы піяніста-віртуоза Аляксандра Цфасмана;
- у 02:00 – музыку Георгія Свірыдава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Гелены Веліканавай;
- у 09:00 – мелодыі Мілія Балакірава, Каміля Сен-Санса, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Трыццаць першую санату Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – рэдактар Беларускага радыё Людміла Мітаковіч (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць айчыннага кампазітара Анатоля Багатырова”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка – пра сучасны стан беларускага кнігадрукавання;
- у 15:30 – фрагмент Сімфоніі рэ мажор Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннага фонду “Юніхэлп”;
- у 17:30 – Канцэрт № 1 для фартэпіяна з аркестрам Соль мажор Марыса Равэля;
- у 19:00 – канцэрт BBC Concert Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “На залатым ганку сядзелі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Таніты Цікарам;
- у 22:15 – фрагменты опер Пятра Чайкоўскага ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 23:30 – запісы народнага артыста Расіі Андрэя Міронава.