Анонс праграм на 8 чэрвеня

05.06.2020 

У панядзелак, 8 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 06:10 – кампазіцыі расійскай групы “Любэ”;
- у 09:00 – мелодыі Яўгена Глебава, Фелікса Мендэльсона і спевы Артура Эйзена;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – Першае фартэпіяннае трыа Роберта Шумана;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця прамога эфіру – пісьменніца, крытык, перакладчык Юлія Алейчанка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні з незвычайнымі перакладамі”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно 1960-х гадоў”;
- у 15:30 – фрагмент балета Адольфа Шарля Адана “Жызель”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і акцёрам Сяргеем Жбанковым;
- у 17:30 – музыку Джавані Паэзіела;
- у 19:00 – канцэрт Фінскага барочнага ансамбля, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Боні Тайлер;
- у 22:15 – музыку Карла Джэнкінса;
- у 23:30 – сімфанічную сюіту Аляксандра Глазунова “З сярэдніх вякоў”.