Анонс праграм на 9 чэрвеня

08.06.2020 

Запрашаем у аўторак, 9 чэрвеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы джазавага барабаншчыка Білі Кобэма;
- у 02:00 – запісы эстонскага ансамбля “Арсіс”;
- у 06:10 – песні ў выкананні Джо Дасэна;
- у 09:00 – музыку Астара П’яцолы, Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, Віктара Капыцько, запісы Станіслава Трыфанава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – запісы Тамары Ніжнікавай, Марыі Калас, Мікалая Геды, Аркадзя Саўчанкі і Віктара Чарнабаева;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Натхнёныя творчасцю Уільяма Шэкспіра”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група MX-80 Sound”;
- у 15:30 – фрагмент арганнага цыкла Іагана Себасцьяна Баха “Мастацтва фугі”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Цімафеем Авіліным;
- у 17:30 – музыку Роберта Шумана;
- у 19:00 – канцэрт Australian Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – запісы расійскага спевака Уладзіміра Кузьміна;
- у 22:15 – творчасць украінскага кампазітара і піяніста Яўгена Хмары;
- у 23:30 – Трыа № 4 Сі бемоль мажор, “Вулічную песню” для фартэпіяна, віяланчэлі і кларнета Людвіга ван Бетховена.