10.06.2020
У сераду, 10 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
- у 02:00 – творы Сяргея Танеева;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Шэр;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з мелодыямі Мануэля дэ Фальі, Віктара Войціка, запісы спявачкі Таццяны Траццяк;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Чэчыліі Барталі, а таксама ансамбля “Кантабіле” ;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – скульптар Максім Пятруль;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Таксі”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Нізка забытых імёнаў беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя”;
- у 15:30 – Серэнаду Людвіга ван Бехтовена для флейты і фартэпіяна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і спявачкай Веранікай Цубікавай;
- у 17:30 – фартэпіянны квартэт Роберта Шумана Мі бемоль мажор;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Туніса, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кацёл з каменьчыкамі”;
- у 21:10 – творчасць Людмілы Зыкінай;
- у 22:15 – запісы саліста айчыннай оперы Эдуарда Пелагейчанкі, а таксама музыку Цыпрыяна Базыліка;
- у 23:30 – запісы дуэта Baccara.