10.06.2020
Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 11 чэрвеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Бобі “Блю” Блэнда;
- у 02:00 – творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;
- у 06:10 – песні ў выкананні польскай спявачкі Ганны Герман;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Вячаслава Кузняцова, Франца Шуберта, Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Элізы Ажэшка “Хам” у выкананні Лікі Пташук;
- у 11:30 – Дваццаць першы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – музыкант Іван Лявонаў;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць ансамбля “Класік-авангард”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – фрагмент Серэнады Людвіга ван Бетховена для скрыпкі, альта і віяланчэлі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і яе гасцямі;
- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – канцэрт барочнага аркестра ўніверсітэта Саламанкі” (Іспанія), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра варэнне;
- у 21:10 – творы савецкага кампазітара Юрыя Саульскага;
- у 22:15 – запісы беларускай музыкі ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Юрыя Яфімава;
- у 23:30 – песні ў выкананні гурта Backstreet Boys.