Анонс праграм на 11 чэрвеня

11.06.2020 

У пятніцу, 12 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – фрагмент драматычнай сімфоніі Гектора Берліёза “Рамэа і Джульета”;
- у 06:10 – музычныя творы Ізмаіла Капланава;
- у 09:00 – мелодыі Джаакіна Расіні, Ёзефа Гайдна, Рыгора Пукста;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Элізы Ажэшка “Хам”;
- у 11:30 – Дваццаць сёмы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць эфіру – мастак-кераміст Іван Дашкоў;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Ансамбль “Чараўніцы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Грамадзянскасць паэзіі”;
- у 15:30 – клавірныя п’есы Жана Філіпа Рамо;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый;
- у 17:30 – Трайны канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт піяніста Кіта Армстанга і “Шуман-квартэта”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чарапаху;
- у 21:10 – творчасць ансамбля “Сябры”;
- у 22:15 – музыку Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 23:30 – песні ў выкананні Мікалая Слічэнкі.