Анонс праграм на 28 красавіка

27.04.2020 

Запрашаем у аўторак, 28 красавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Тоні Бенета;
- у 02:00 – музыку кампазітараў Мікалая Метнера і Аляксандра Барадзіна;
- у 06:10 – песні Юрыя Антонава;
- у 09:00 – музыку Сяргея Бельцюкова, запісы Валерыя Жывалеўскага, Любові Казарноўскай і Уладзіміра Вавілава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – спевы Мусліма Магамаева;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Роля мемуарнай спадчыны ў гісторыі літаратуры, або Дзённікі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Бульба”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Кампазітар Squarepusher”;
- у 15:30 – музычныя творы Мацея Радзівіла;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і прадстаўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея Мікітам Монічам і Алёнай Машчонак;
- у 17:30 – сімфанічную музыку Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі English Baroque Soloists і Monteverdi Choir, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра гаспадара і парабка”;
- у 21:10 – творчасць беларускага кампазітара Уладзіміра Будніка;
- у 22:15 – мелодыі Дзюка Элінгтана;
- у 23:30 – цыкл п’ес для фартэпіяна “Восеньскія мроі” Уладзіміра Рэбікава.