13.11.2020
Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 14 лістапада, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – песні соул-спевака Бобі Брэда;
- у 02:00 – творы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – сюіту "Музыка на вадзе" Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: кніга Дзімітрыяса Беласа "Святагорскія гісторыі";
- у 08:05 – вальсы, марш і польку Іагана Штрауса;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: агляд штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва" і кніжных навінак, якія выйшлі ў айчынных выдавецтвах;
- у 09:20 – фрагменты Канцэртнай сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Ірыны Тулупава;
- у 10:05 – сустрэчу з майстрам карункавага вязання і мастаком народных промыслаў;
- у 10:30 – радыёспектакль 2014 года “Млечны шлях” паводле аднайменнага рамана Кузьмы Чорнага (да 95-годдзя Беларускага радыё) (працяг);
- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: гутарка з фатографам Станіславам Янчарскім, чыя работа ўвайшла ў лік ста лепшых у міжнародным конкурсе 35Awards;
- у 12:30 – канцэрт для віяланчэлі з аркестрам Рэ мажор Ёзэфа Гайдна;
- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque пад кіраўніцтвам Магнуса К'елсана і запісы спявачкі Сары Воан з аркестрам Кліфарда Брауна;
- у 16:15 – этнаграфічную экспедыцыю ў Заходняе Палессе;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля “Званы Віцебска” паводле Уладзіміра Караткевіча (1979 год);
- у 17:30 – "Сюжэт з лейтматывам";
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы Барбры Стрэйзанд;
- у 19:00 – фрагменты оперы Руджэра Леанкавала "Паяцы" і музыку з балета Ільі Глазунова "Поры года";
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Восеньская прыгажосць”;
- у 21:10 – музыку ВІА "Сябры";
- у 21:30 – апавяданне Алеся Наварыча "Ліса ў тумане";
- у 22:00 – "Акадэмію гуку";
- у 23:00 – Другую сімфонію Яна Сібеліуса.
У праграме магчымы змены.
15 лістапада Беларускаму радыё – 95 гадоў! У эфіры канала “Культура” – змены ў праграме:
- у 00:04 – запісы ф’южн-групы Brecker Brothers;
- у 06:10 – творы Франца Шуберта;
- у 07:15 – радыёкампазіцыя паводле вершаў беларускіх аўтараў;
- у 08:05 – запіс першай сустрэчы інтэрактыўнага праекта “Радыё: на хвалі мастацтва”, якая адбылася ў снежні 2019 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы;
- у 09:05 – папулярная класіка ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 09:15 – запіс другой сустрэчы інтэрактыўнага праекта “Радыё: на хвалі мастацтва”, якая адбылася ў студзені ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы;
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства этнакультуролага, супрацоўніка канала “Культура” Янкі Крука;
- у 10:30 – запіс трэцяй сустрэчы інтэрактыўнага праекта “Радыё: на хвалі мастацтва”, якая адбылася ў лютым у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы;
- у 11:15 – прэм’ерная трансляцыя твора кампазітара Аляксандра Літвіноўскага “Майстар Кот”;
- у 11:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара (да Дня Беларускага радыё);
- у 12:05 – запісы салістаў-вакалістаў Беларускага радыё – Тамары Раеўскай і Юрыя Смірнова;
- у 12:15 – першая частка тэлерадыёмарафону да Дня радыё з 4-й студыі Дома радыё (сумесна з “Беларусь 3”);
- у 12:30 – канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі” з Вялікай студыі Дома радыё (у рамках тэлерадыёмарафону);
- у 13:00 – сустрэча са спявачкай, народнай артысткай Беларусі Любоўю Каспорскай;
- у 14:05 – запіс чацвёртай сустрэчы інтэрактыўнага праекта “Радыё: на хвалі мастацтва”, якая адбылася ў сакавіку ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы;
- у 15:15 – другая частка тэлерадыёмарафону да Дня радыё з 4-й студыі Дома радыё (сумесна з “Беларусь 3”);
- у 15:30 – святочны канцэрт акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі з Вялікай студыі Дома радыё (у рамках тэлерадыёмарафону);
- у 16:35 – “Суразмоўцы”: госця – пісьменніца Ірына Тулупава;
- у 16:50 – канцэрт “Падарункі меламанам”;
- у 17:00 – святочнае пасяджэнне супрацоўнікаў канала “Культура” за круглым сталом;
- у 18:05 – канцэрт “З залатых фондаў Беларускага радыё”;
- у 18:30 – трэцяя частка тэлерадыёмарафону да Дня радыё з 4-й студыі Дома радыё (сумесна з “Беларусь 3”);
- у 18:45 – святочны канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі з Вялікай студыі Дома радыё (у рамках тэлерадыёмарафону);
- у 19:50 – радыёверсія спектакля “Беларусь. Дыдактыка”, запісаная каналам “Культура” ў 2019 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрняя казку” “Традзічына”;
- у 21:10 – творчасць савецкай спявачкі Ларысы Мондрус;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Гульня ў хованкі”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Цуды свету”;
- у 23:00 – Другі фартэпріянны канцэрт Іаганеса Брамса.
У праграме магчымы змены.