Анонс праграм на 20-21 чэрвеня

19.06.2020 

У суботу, 20 чэрвеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы саксафаніста Кені Джы;

- у 02:00 – творы Фелікса Мендэльсона;

- у 06:10 – запісы групы Santana;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Змітрака Марозава;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: знаёмства з кнігай Дзімітрыаса Беласа “Святагорскія гісторыі”;

- у 08:05 – фрагменты балета Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”;

- у 09:20 – запісы Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Таццяны Сівец;

- у 10:05 – знаёмства з майстрамі Нінай Ярмух і Хачыкам Чылінгаранам;

- у 10:30 – радыёверсію спектакля Купалаўскага тэатра “Пунсовая кветачка” паводле рускай народнай казкі (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – гаворку з Наталляй Варабей пра ёгу;

- у 12:30 – фрагменты аперэт;

- у 13:00 – сустрэчу з актрысай, спявачкай Ірынай Рымаравай;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама калекцыю мелодый 1978 года ў выкананні спявачкі Чакі Хан; 

- у 16:15 – запісы гурта “Паляшучкі” вёскі Букча Лельчыцкага раёна;

- у 17:00 – сустрэчу з актрысай Асяй Якаўлевай;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі французскай спявачкі Мірэй Мацье;

- у 19:00 – фрагменты оперы Вінчэнца Беліні “Самнамбула”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра вожыка”;

- у 21:10 – творчасць Юрыя Візбара;

- у 21:30 – апавяданне Ксеніі Крывецкай “Надвор’е змяняецца”;

- у 22:00 – сучасную харавую музыку ў выкананні шведскага радыёхору;

- у 23:00 – Першы і Другі фартэпіянныя канцэрты Сяргея Рахманінава. 

 

У нядзелю, 21 чэрвеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – музыку Людвіга ван Бетховена і Іагана Себасцьяна Баха;

- у 06:10 – скрыпічныя п’есы Фрыца Крэйслера;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Ніны Мацяш;

- у 08:05 – Прыдворную сюіту невядомага аўтара XVII стагоддзя ў выкананні Ксеніі Пагарэлай;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – запісы беларускага арганіста Уладзіміра Неўдаха;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Таццяны Сівец (працяг);

- у 11:15 – пятую сімфонію Сяргея Пракоф’ева;

- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Палесціну;

- у 12:30 – запісы скрыпача Іегудзі Мянухіна;

- у 13:00 – сустрэчу з дырыжорам Юрыем Галясам;

- у 14:05 – кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа пад кіраўніцтвам Кіта Джарэта;

- у 16:15 – сустрэчу са спеваком, лідарам гурта “Палац”, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алегам Хаменкам;

- у 17:00 – гаворку са спецыялістам IT-сферы Таццянай Дзейка пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт Уладзімір Мазго;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Ізабэлы Юр’евай;

- у 19:00 – радыёспектакль “Вячэра” паводле твора Яўгена Шабана;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чалавека і яго трох сыноў;

- у 21:10 – песні ў выкананні Нэлі Багуслаўскай;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне “Мазаіка” Аркадзя Аверчанкі;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Гадзіннік”;

- у 23:00 – творы Франца Шуберта і Роберта Шумана.