Анонс праграм на 28 кастрычніка

27.10.2020

У сераду, 28 кастрычніка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

- у 00:04 – фрагменты цыганскага мастацтва; 

- у 02:00 – музыка Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – запісы савецкай эстрады; 

- у 09:00 – сюіта з оперы Bajazet Антоніа Вівальдзі; 

- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка); 

- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Рудкоўскага;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім; 

- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кава”; 

- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё); 

- у 15:30 – танцавальныя п’есы сям’і Штраўсаў;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў”;

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і цымбалісткай Валянцінай Марчынскай;

- у 17:30 – творы Каміля Сен-Санса;

- у 19:00 – запісы музыкантаў ЗША і Фінляндыі, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра тое, як вушы захацелі быць галоўнымі;

- у 21:10 – творчасць італьянскага спевака Эраса Рамазоці;

- у 22:15 – мелодыі японскага кампазітара Р’юіці Сакамота; 

- у 23:30 – песні ў выкананні Крыса дэ Бурга.  У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.