Анонс праграм на чацвер, 9 красавіка

09.04.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 10 красавіка, прапануе:
- у 00:04 – запісы рок-груп 1960–1980 гадоў;
- у 02:00 – музыку Іагана Ёахіма Кванца;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з твораў Даменіка Скарлаці, Арканджэла Карэлі і Станіслава Манюшкі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – сюіту Марыса Равэля “Начны Гаспар”;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” на тэму “Радыё і літаратура”;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Бэлы Ахмадулінай”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і дактарантам НАН Беларусі Міколам Трусам на тэму даследавання творчасці Янкі Купалы;
- у 15:30 – канцэрты Антоніа Вівальдзі “Поры года” з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 19:00 – канцэрт апонскага аркестра “Yokohama Sinfonietta”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам і складзены з твораў Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Сон Піліпкі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні ВІА “Голубые гитары”;
- у 22:15 – унікальны канцэрт з удзелам Мантсерат Кабалье, які адбыўся ў сакавіку 1996 года ў Нацыянальным тэатры оперы і балета Беларусі;
- у 23:30 – запісы Хуліа Іглесіяса.