Анонс праграм на чацвер, 2 красавiка

01.04.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 2 красавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;
- у 02:00 – фартэпіянная музыка Людвіга ван Бетховена і Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні ў выкананні Тома Джонса;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праграмныя творы Яна Сібеліуса для аркестра;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – кампазітар, даследчык у галіне гуку Алена Юрцэвіч;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры”;
- у 15:30 – запісы Севярына Краеўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, цікавыя аповеды і афіша;

- у 17:30 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;

- у 19:00 – сімфанічная сюіта “Мюнхаўзеншоў” і “Казкі чароўнага дрэва” Аляксандра Літвіноўскага (па просьбах слухачоў);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” для маленькіх;
- у 21:10 – песні на словы паэта Ігара Каханоўскага;
- у 23:30 – запісы гурта “Jamiroquai”.