Анонс праграм на чацвер, 23 красавiка

22.04.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 23 красавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Бі Бі Кінга;
- у 02:00 – канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Антона Арэнскага і чацвёртая сюіта Пятра Чайкоўскага “Мацартыяна”;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару танцавальных аркестраў 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з твораў Джавані Пергалезі, Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – канцэрты Іагана Хрысціяна Баха для арфы;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – музыкант Эрык Арлоў-Шымкус;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Вадзіма Людвікоўскага” (да 95-годдзя з дня яго нараджэння);
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – скрыпічныя п’есы Міхаіла Ельскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыка “Профікарта” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і музыкантам Іванам Саламонавым;
- у 17:30 – творчасць аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – канцэрт аркестра Camerata Salzburg, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Разумнікі”;
- у 21:10 – праект “Настальжы” з запісамі Роя Орбісана;
- у 22:15 – музыка Андрэя Бандарэнкі і спевы Валерыя Кучынскага;
- у 23:30 – запісы нямецкай групы De Phazz