Анонс праграм на панядзелак, 6 красавiка

06.04.2020

У панядзелак, 6 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестраў Джэймса Ласта;
- у 04:00 – радыёверсію спектакля “Званы Віцебска” паводле Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Яўгена Мазынскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні Рыкі Марціна;
- у 09:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена, Іагана Себасцьяна Баха і Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – камерныя творы Франсіса Пуленка;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – ветэран радыё, журналіст Людміла Мітаковіч (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Джэры Малігана”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Сучасная поп-музыка Кітая” (працяг);
- у 15:30 – Фартэпіянны канцэрт Дзмітрыя Смольскага з рэпертуару Цімура Сергіені;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і ганчаром Алегам Несцярэнкам;
- у 17:30 – творы Вільгельма Фрыдэмана Баха;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: першую частку фінальнага этапу нацыяльнага адбору выканаўцаў “Славянскі базар у Віцебску – 2020”, запісанага ў сакавіку ў Лідзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для самых маленькіх;
- у 21:10 – творчасць расійскага спевака і кампазітара Ігара Саруханава;
- у 23:30 – п’есы з фартэпіяннага цыкла Ісака Альбеніса “Іберыя”;