Анонс праграм на сераду, 22 красавіка

21.04.2020 

У сераду, 22 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестра Поля Марыа;
- у 02:00 – творы Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 06:10 – песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “Весёлые ребята”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з запісамі піяніста Юрыя Блінова, спевакоў Віктара Скорабагатава, Тамары Ніжнікавай, Віктара Кірычэнкі;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі Марыі Калас, Эдуарда Пелагейчанкі, Таццяны Траццяк;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак-манументаліст Васіль Зянько;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кветкі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Станіслаў Манюшка і Уладзіслаў Сыракомля”;
- у 15:30 – фрагменты балета Уладзіміра Кандрусевіча “Крылы памяці”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і яе госцяй эка-актывісткай Палінай Даўгіленка;

- у 17:30 – тры часткі Канцэртнай сюіты для скрыпкі з аркестрам кампазітара Сяргея Танеева;

- у 19:00 – запісы італьянскіх калектываў “Баніфіка Эміліяна Венета” і “Абноба”, польскага ансамбля “Фолк тайм”, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра хлопчыка Толю і дзяўчынку Волю;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ванэсы Парадзі;
- у 22:15 – запісы класічнай музыкі, прысвечанай Вялікадню;
- у 23:30 – мелодыі групы The Beatles.