Анонс пятніцы, 6 сакавіка

05.03.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 6 сакавіка, прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага акцёра і шансанье Іва Мантана;
- у 02:00 – мелодыі Антона Брукнера;
- у 06:10 – песні групы “Браво”;
- у 09:00 – музыку Аляксандра Глазунова, Анатоля Багатырова, Пабла Сарасатэ і Фернанда Сора;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – квартэт “Імператар” Ёзефа Гайдна;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Пладунова (да 45-годдзя ўстановы адукацыі);
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Тэма: “Беларуская жаночая літаратура”;
- у 15:30 – запісы айчыннага ансамбля “Стары Ольса”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук. Гаворка з прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый;
- у 17:30 – творы Генрыка Вяняўскага;
- у 19:00 – канцэрт Frankfurt Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Часы каралёў” (працяг);
- у 21:10 – творчасць акцёра і спевака Андрэя Міронава;
- у 22:15 – мелодыі ў выкананні народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;
- у 23:30 – запісы беларускага ансамбля “Сірынкс”.