Анонс "Радыётэатр. Лепшае" - 02.07.2016

У суботу, 2 ліпеня, працяг і завяршэнне радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Знак бяды”. У 1980-я гг. пастаноўка ўпрыгожвала афішу трупы, у 1987 г. яе запісалі для радыё і, па сутнасці, увекавечылі аповесць пісьменніка Васіля Быкава.

Галоўныя ролі ў запісе выканалі народныя артысты Беларусі Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак. У астатніх ролях – артысты тэатра імя Максіма Горкага.

Эфір – 23:00-24:00